Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Асад выкарыстоўваў хімічную зброю


Сырыйскі паўстанец

Сырыйскі паўстанец

Белы дом прыйшоў да высновы, што рэжым Башара Асада выкарыстоўваў хімічную зброю супраць паўстанцаў некалькі разоў.

Амэрыканскія спэцслужбы высьветлілі, што войскі сырыйскага ўраду выкарыстоўвалі хімічную зброю, у тым ліку паралітычны газ зарын, у невялікіх маштабах некалькі разоў летась.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама раней казаў, што выкарыстаньне хімічнай зброі — гэта «чырвоная лінія», парушэньня прывядзе да больш актыўнага ўдзелу ЗША ў сірыйскім канфлікце.
XS
SM
MD
LG