Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама працягнуў дзеяньне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Афіцыйнае паведамленьне апублікавана на сайце Белага дому.

Згодна з дакумэнтам, выбары 23 верасьня 2012 году ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, а ўлада працягвала палітыку рэпрэсіяў у 2012 годзе:

Санкцыі ЗША

Першыя санкцыі, якія ўвяла адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, прадугледжвалі блякаваньне ўласнасьці і актываў групы высокіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Санкцыі распаўсюджваліся таксама і на сем’і гэтых чыноўнікаў. Ім таксама забаранілі ўезд на тэрыторыю ЗША.

Пасьля асобам, у тым ліку і новым, якія папоўнілі сьпісы, забаранілі мець актывы на тэрыторыі ЗША і весьці бізнэс з амэрыканскімі партнэрамі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі напрыканцы 2010 году ЗША пашырылі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаранілі весьці бізнэс зь дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім» і дзьвюма яго кампаніямі-дочкамі.

«У 2012 годзе ўрад Беларусі працягваў рэпрэсіі супраць палітычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў. 23 верасьня выбары не адпавядалі міжнародным стандартам. Урад самавольна арыштоўваў, затрымліваў, і заключаў у турму грамадзян за крытыку службовых асобаў альбо за ўдзел у дэманстрацыях (у турму быў зьмешчаны прынамсі адзін актыўны змагар за правы чалавека па надуманых абвінавачваньнях), і перашкаджаў незалежным мэдыям распаўсюджваць інфармацыю і матэрыялы. Гэтыя дзеяньні паказваюць, што ўрад Беларусі не зрабіў крокаў у бок дэмакратычнага кіраваньня і павагі да правоў чалавека».

У Белым доме лічаць, што ўсё гэта ўяўляе «надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і замежнай палітыкі ЗША».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG