Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акрамя адбіткаў пальцаў у ЗША стане абавязковым тэст ДНК


Вярхоўны суд ЗША прыраўнаў тэст ДНК да іншых руцінных працэдураў пры арышце, як фатаграфаваньне і ўзяцьце адбіткаў пальцаў.

Апанэнты кажуць, што тэст парушае права чалавека на прыватнасьць. Бо ДНК раскрывае нямала інфармацыі — этнічную прыналежнасьць, генэтычныя хваробы, сямейныя сувязі і г. д. А таксама невядома, што далей паліцыя будзе рабіць з гэтым тэстам, як яны будуць захоўвацца, і якая гарантыя, што гэтай інфармацыяй ня будуць злоўжываць.

Прыхільнікі ўвядзеньня абавязковага тэсту ДНК пры арышце сьцьвярджалі, што гэта дапаможа апэратыўна праверыць дачыненьне падазраванага да іншых нераскрытых злачынстваў.


«Тэст ДНК дазволіць нам раскрыць забойства і іншыя асабліва цяжкія злачынствы, у якіх нападнік пакінуў ДНК на месцы злачынства. Нават калі гэта адбылося некалькі дзясяткаў гадоў таму», — кажа генэральны пракурор штату Мэрылэнд Даг Генслер.

Рашэнне Вярхоўнага суду ўступае ў сілу ва ўсіх 50-ці штатах і на фэдэральным узроўні. На сёння ў базе дадзеных ДНК, сабраных паліцыянтамі, утрымліваецца больш за 10 мільёнаў узораў генэтычнай інфармацыі злачынцаў. Гэтая лічба, відавочна, хутка вырасьце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG