Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 чэрвеня: дзень народзінаў Забэйды-Суміцкага і Чэ Гевары


Партрэт Чэ Гевары

Партрэт Чэ Гевары

Падзеі ў Беларусі і ў сьвеце:

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук — прэзэнтацыя кнігі «Мітрафан Доўнар-Запольскі — дасьледнік гісторыі трох народаў». Пачатак а 14-ай.

Жэнэва — 23-я сэсія рады ААН у справах правоў чалавека.
Іран — прэзыдэнцкія выбары.

Усясьветны дзень донару крыві, усталяваны ААН

У ЗША — Дзень сьцяга

Сьцяг ЗША

Сьцяг ЗША

У Латвіі і Эстоніі — Дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій

У Літве — Дзень смутку і надзеі

Гэты дзень у гісторыі:

1777 — на Кантынэнтальным Кангрэсе ў Філядэльфіі зацьверджаны нацыянальны сьцяг ЗША з 13 белымі зоркамі на сінім фоне й 13 чырвона-белымі чаргаваных між сабой палосамі па колькасьці наяўных тады штатаў. З тых часоў колькасьць палосаў засталася нязменнай, а зоркі паступова дадаваліся з уваходжаньнем новых штатаў у склад краіны. Цяпер сьцяг ЗША мае 50 зорак.

1792 — Барысаў атрымаў герб

Гербы Барысава

Гербы Барысава



1906 — у Беластоку адбыўся габрэйскі пагром.

1937 — у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, Старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве быў скіраваны ў Мінск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з акна 5-га паверху.

1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.

1941 — савецкія войскі распачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Летувы й Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны

1982 — перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фалькленды

У гэты дзень нарадзіліся:

1798 — Францішак Палацкі, чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзяяч

1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае» (1888), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У 1926 завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў 1994

1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак. Пасьпяхова выступаў у Мілянскай опэры, сьпяваў на 16-ці мовах Акрамя клясычнага рэпэртуару М. Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.



1928 — Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігур Кубінскае рэвалюцыі



1931 — Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі

1954 — Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр

У гэта дзень памерлі:

1903 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца

1920 — Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст

1936 — Гільбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст ды літаратуразнаўца

1986 — Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт, публіцыст. ВЕРШЫ ПА-БЕЛАРУСКУ >>

Цытата на памяць:

«Мы мяркуем пра іншых паводле іх учынкаў, а самі жадаем, каб нас ацэньвалі паводле нашых магчымасьцяў».
Хорхэ Луіс Борхэс
XS
SM
MD
LG