Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты палітыкаў і ператрусы ў Чэхіі


Прэм'ер Чэхіі Пётр Нечас
Прэм'ер Чэхіі Пётр Нечас

У Чэхіі затрыманыя некалькі вядомых палітыкаў з кіроўнай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі.

Арышты праводзіла паліцэйскае падразьдзяленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Пра прычыны, як і пра іншыя падрабязнасьці, пакуль не паведамляецца.

У ліку затрыманых — кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Яна Нагёва, былы чалец кіраўніцтва Грамадзянскай дэмакратычнай партыі Пётр Тлухорж, былы міністар сельскай гаспадаркі Іван Фукса, былы начальнік ваеннай паліцыі Онджэй Паленік ды іншыя.

Ператрусы працягваюцца зь вечара серады — у памяшканьнях міністэрства абароны, праскай мэрыі, у офісах двух зьвязаных з кіроўнай партыяй бізнэсоўцаў. Паводле чэскіх мэдыяў, паліцыя запатрабавала дакумэнты аб кантрактах з буйным лябістам Раманам Яноўшэкам.

Правацэнтрысцкі ўрад Пятра Нечаса, сфармаваны ў 2010 годзе, ня мае стабільнай большасьці ў парлямэнце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG