Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мечыслава Яськевіча, старшыню непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, складзены адміністрацыйны пратакол. Яго і 82-гадовую Вераніку Себасцьяновіч, у агародзе якой усталявалі крыж, чакае суд.

Сябры незарэгістраванага Саюзу ўсталявалі крыж у гонар аднаго з кіраўнікоў Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка ў вёсцы Рачкаўшчына Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Радзівонік загінуў у гэтай мясцовасьці ў 1949-м годзе.

Міліцыя палічыла ўшанаваньне памяці несанкцыянаванай акцыяй.

Мечыслаў Яськевіч заявівіў Радыё Свабода: крыж усталяваны ня толькі ў гонар Анатоля Радзівоніка, а ўсіх жаўнераў Арміі Краёвай, якія ў гэтай мясцовасьці змагаліся і загінулі за сваю землю.

Цяпер, паводле Яськевіча, афіцыйная прапаганда гэтых людзей лічыць бандытамі, а тыя, хто прыехаў сюды за 2-3 тысячы кіляметраў і забіваў іх — героі. Але мясцовыя людзі, зазначае Яськевіч, памятаюць сваіх сапраўдных герояў і шануюць іх памяць нягледзячы на тое, што ўлады складаюць пратаколы і цягнуць у суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG