Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: страйк супраць закрыцьця дзяржаўнай тэлевізіі


Рэшткі антычнасьці ў Атэнах, ілюстрацыйнае фота
Рэшткі антычнасьці ў Атэнах, ілюстрацыйнае фота

24-гадзінны страйк распачаўся ў Грэцыі на знак пратэсту супраць рашэньня закрыць дзяржаўную тэлерадыёкампанію.

Карпарацыя ERT спыніла вяшчаньне ў аўторак вечарам. 2600 супрацоўнікаў засталіся бяз працы.

Урад назваў ERT рассаднікам карупцыі і паабяцаў стварыць замест яе меншую паводле памераў кампанію.

Грэцкія прафсаюзы асудзілі такое рашэньне. Яны назвалі закрыцьцё ERT нападам на свабоду сродкаў масавай інфармацыі.

Грэцыя, якая знаходзіцца на мяжы банкруцтва, павінная скараціць свае выдаткі і падвысіць падаткі, каб атрымаць міжнародную фінансавую дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG