Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн: буду змагацца з экстрадыцыяй у ЗША


Эдвард Сноўдэн

Эдвард Сноўдэн

Былы супрацоўнік спэцслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн кажа, што прыехаў у Ганконг не для таго, каб схавацца ад правасудзьдзя, а каб паказаць злачыннасьць апэрацыяў Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (NSA) ЗША. Сноўдэн паабяцаў застацца ў Ганконгу і змагацца з магчымай экстрадыцыяй у ЗША.

Гэтыя заявы былы супрацоўнікў АНБ зрабіў у інтэрвію выданьню «South China Morning Post».

У Вашынгтоне, дырэктар АНБ генэрал Кейт Аляксандр, заявіў: праграма PRISM дапамагла сарваць дзясяткі тэрактаў у ЗША ды іншых краінах.

Раней Сноўдэн прызнаўся, што гэта ён паведаміў СМІ пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.

На падставе дадзеных, атрыманых ад Сноўдэна, The Washington Post і Guardian апублікавалі расьсьледаваньні, што амэрыканскія спэцслужбы маюць дадзеныя пра званкі абанэнтаў апэратару Verizon, а таксама маюць наўпроставы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Apple, Facebook, Google і Microsoft.

Праграма PRISM, паводле некаторых дадзеных, працуе ад 2007 году.

Журналісты Washington Post і Guardian рассакрэцілі імя Сноўдэна на яго ўласнае жаданьне.
XS
SM
MD
LG