Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Анкары ўжыла сьлёзацечны газ


Плошча Таксім
Плошча Таксім

У сталіцы Турцыі паліцыя разганяла пратэстоўцаў пры дапамозе сьлёзацечнага газу.

Кіроўная Партыя справядлівасьці і прагрэсу прапанавала правесьці рэфэрэндум пра будучыню парку Гэзі ў Стамбуле.

Хусэйн Чалак, прэсавы сакратар партыі, заявіў: урад спадзяецца, што ідэя правесьці рэфэрэндусм пераканае дэманстрантаў пакінуць парк і прылеглую плошчы Таксім.

Чалак заклікаў удзельнікаў акцыі пратэсту неадкладна пакінуць парк. Аднак у чацьвер пратэстоўцы зноў сабраліся.

Пратэсты пачаліся 31 траўня. Тады на акцыю ў Стамбуле сабраліся актывісты, незадаволеныя высечкай дрэваў у раёне плошчы Таксім.

Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да новых акцыяў пратэсту па ўсёй краіне з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдагана і ягонага ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG