Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйк францускіх авіядыспэтчараў вымусіў «Белавія» скарэктаваць графік некаторых рэйсаў.

Як паведамілі карэспандэнту Свабоды ў беларускай авіякампаніі, са значнай затрымкай вылецеў самалёт на Барсэлёну. Рэйс паводле раскладу павінен быў адбыцца ў 13:30, але «Эўракантроль» дазволіў вылет толькі каля 16-й гадзіны. Рэйс адбыўся па звычайным маршруце, праз францускую тэрыторыю. Таксама ў «Белавія» спадзяюцца. што сёньня самалёт з Барсэлёны, хоць і з затрымкай, зможа вярнуцца ў Менск.

12 чэрвеня таксама адменены рэйс Менск — Парыж. Пасажырам прапанавалі альбо памяняць квіткі на іншыя рэйсы, альбо здаць бяз штрафаў.

На 13 чэрвеня «Белавія» пакуль плянуе ўсе рэйсы згодна з раскладам. Рэйс Менск — Парыж пакуль не адмяняецца.

Авіядыспэтчары ў Францыі страйкуюць у адказ на прапанову Эўрапейскай камісіі аб рэфармаваньні сэктару кантролю паветранага руху. Плянуецца стварыць адзіны эўрапейскі орган, каб складаць плян вылетаў і кантраляваць іх. Страйкоўцы асьцерагаюцца, што гэтая ініцыятыва можа нэгатыўна адбіцца на ўмовах працы і ўзроўні занятасьці.

Страйк, які пачаўся ў Францыі 11 чэрвеня, закрануў 11 краін.
XS
SM
MD
LG