Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца зь Януковічам 18 чэрвеня


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў заплянаваны на аўторак 18 чэрвеня.

Пра гэта агенцтву Ўкрінформ паведаміў першы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандар Міхневіч:

«Візыт Лукашэнкі ва Ўкраіну заплянаваны на 18 чэрвеня. Афіцыйна прэзыдэнты не сустракаліся каля трох гадоў, хоць неафіцыйныя сустрэчы ўвесь час былі (і ў мінулым годзе 1 ліпеня падчас футбольнага матчу). Набралася шмат бягучых пытаньняў», — адзначыў Міхневіч.

Паводле ягоных слоў, кіраўнікі Ўкраіны і Беларусі, у прыватнасьці, абмяркуюць пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва:

«Мы ня проста прадаём і купляем, мы ствараем сумесныя прадпрыемствы. Мы актыўна запрашаем украінскі бізнэс у Беларусь — у фармацэўтыку, у энэргетыку і г.д. Вось на гэтыя тэмы, якія ёсьць перашкоды на гэтым шляху, пагавораць прэзыдэнты, каб іх ліквідаваць».

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, на сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытаньні культурнага супрацоўніцтва:

«Я думаю, трэба маштабна правесьці дні Беларусі ва Ўкраіне і Дні Ўкраіны ў Менску».

Раней лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк заявіў, што лідэры апазыцыйных фракцыяў сустрэнуцца з прэзыдэнтам Януковічам, калі ён 18 чэрвеня выступіць у парлямэнце з пасланьнем.
XS
SM
MD
LG