Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Менскі гарадзкі суд закрыў гарадзкое таварыства расейскай культуры «Русь».

Пра гэта Свабодзе паведаміла сакратарка судзьдзі Алены Пруднікавай, якая і вынесла рашэньне.

Такім чынам, суд падтрымаў пазоў управы юстыцыі Менскага гарвыканкаму. Разгляд справы аб ліквідацыі «Русі» працягваўся з 11 чэрвеня.

У судзе сустрэліся прадстаўнікі двух лягераў актывістаў грамадзкага аб’яднаньня, якія нават у судзе не знайшлі паразуменьня.

Паводле ўправы юстыцыі Менскага гарвыканкаму, арганізацыя ня выканала патрабаваньні рэгіструючага органа, не даслала на іх пісьмовыя адказы. Апрача таго, частка сябраў аб’яднаньня не плаціла складак, а само таварыства не знаходзіцца па месцы свайго юрыдычнага адрасу.

Рашэньне менскага суду вынесена ў дзень нацыянальнага сьвята Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG