Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10,5 мільёнаў дзяцей працуюць хатняй прыслугай

абноўлена

10,5 млн. дзяцей ва ўсім сьвеце працуюць у дамах іншых людзей — часам у небясьпечных або рабскіх умовах.

Зь іх 6,5 мілёнаў чалавек — гэта дзеці ва ўзросьце да 14 гадоў. Больш за 71% складаюць дзяўчынкі, напісана ў дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы.

Сем’і зь вясковых мясцовасьцяў Пакістану і Нэпала часам вымушаныя адпраўляць сваіх дзяцей на працу ў дамы іншых людзей для таго, каб расплаціцца з пазыкамі.

Асабліва востра праблема дзіцячай працы стаіць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

Дзяцей прымушаюць прыбіраць, гатаваць і выконваць іншыя задачы па-за домам. Часта гэта суправаджаецца фізычным, псіхалягічным і сэксуальным гвалтам.

12 чэрвеня — Усясьветны дзень ААН супраць дзіцячай працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG