Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя: пратэстоўцы паспрабавалі вярнуцца на плошчу Таксім


Разгон Таксіму, 11 чэрвеня

Разгон Таксіму, 11 чэрвеня

Паліцыя зноў ужыла сьлёзацечны газ супраць дэманстрантаў, якія спрабавалі вярнуцца на плошчу Таксім у цэнтры Стамбулу.

Раней турэцкія ўлады заявілі, што сілам бясьпекі ўдалося выгнаць пратэстоўцаў з плошчы, на якой яны некалькі дзён таму разьбілі намётавы гарадок.

У разгоне гэтага лягеру ў аўторак ўдзельнічалі сотні паліцэйскіх.

Пратэстоўцы адбіваліся, кідаючы камяні, бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Каі паліцыя заняла плошчу, удзельнікі акцыі пратэсту перамясьціліся ў суседні парк Гэзі.

Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што цяперашнія пратэсты ў краіне арганізуюць людзі, якія маюць «разбуральныя намеры». Эрдаган падкрэсьліў, што ўлады не дапусьцяць працягу антыўрадавых выступаў.

Пратэсты пачаліся 31 траўня. Тады на акцыю ў Стамбуле сабраліся актывісты, незадаволеныя высечкай дрэваў у раёне плошчы Таксім.

Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да новых акцыяў з патрабаваньнем адстаўкі Эрдагана і ягонага ўрада. Выступы распаўсюдзіліся на іншыя гарады.
XS
SM
MD
LG