Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер Чэхіі абвясьціў пра развод з жонкай


Петр Нечас

Петр Нечас

Кіраўнік ураду Чэхіі Петр Нечас абвясьціў пра развод са сваёй жонкай Радкай пасьля 25 гадоў шлюбу.

«Мы сумленна спрабавалі ўзгадніць нашы ўяўленьні аб сямейным жыцьці. Пакуль мы не разумеем, як выйсьці з сытуацыі, якая склалася. Тым ня менш мы пастараемся захаваць павагу адзін да аднаго і да нашых дзяцей», – сказаў Нечас.

У Пятра і Радкі Нечас чацьвёра дзяцей, дзьве малодшыя дачкі яшчэ непаўналетнія. Са словаў прэм'ера, дзяўчынкі застануцца з маці, а ён будзе ўдзельнічаць у іх адукацыі.

Яшчэ ў сярэдзіне студзеня Нечас абвясьціў, што ўжо на працягу некалькіх месяцаў ён не жыве з жонкай.
XS
SM
MD
LG