Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільныя прылады зразумеюць беларускі почырк


Запоўненая анкета

Запоўненая анкета

Прадстаўнік францускай арганізацыі VisionObjects Ліліян Савін зьбірае ўзоры беларускіх почыркаў.

Па дапамогу французы зьвярнуліся ў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, на сядзібу якой прыходзяць людзі і пры дапамозе лічбавай асадкі з убудаванай відэакамэрай запаўняюць анкеты з літарамі, лічбамі, словамі, сказамі, знакамі. Усе рухі фіксуюцца відэакамэрай, а пасьля будуць апрацоўвацца адмысоўцамі з VisionObjects.

Гэта робіцца для інтэграцыі беларускай мовы ў праграмы для мабільных прыладаў, якія распазнаюць почырк. З дапамогаю такіх праграмаў можна не набіраць на клявіятуры, а пісаць на экране прылады пры дапамозе адмысловай асадкі ці нават пальца. Напісанае аўтаматычна трансфармуецца ў электронны тэкст. Гэта нагадвае праграму распазнаваньня голасу, толькі замест голасу выкарыстоўваецца почырк чалавека.

Ліліян Савін: «Мы працуем зь вельмі вялікай колькасьцю моваў і іх дыялектаў. Цяпер я кірую праектам, які займаецца рэдкімі мовамі, не такімі распаўсюджанымі. Гэта беларуская, армянская, грузінская, мангольская. Наша задача — інтэграваць у мабільныя прылады як мага большую колькасьць моваў. Я ведаю, што ў Беларусі шмат людзей гаворыць па-расейску і што яны карыстоюцца расейскай ці ангельскай мовамі ў сваіх мабільных прыладах. Але магчыма, што яны гэта робяць таму, што беларускай мовы проста няма для такіх праграмаў».

Каб набраць дастатковую колькасьць узораў, трэба, каб 200 чалавек запоўнілі анкеты. Пасьля гэтага можна чакаць зьяўленьня беларускай мовы ў праграмах для распазнаваньня почырку.
Алег Трусаў і Алена Анісім тлумачаць, як запаўняць анкеты

Алег Трусаў і Алена Анісім тлумачаць, як запаўняць анкеты

Падчас запаўненьня

Падчас запаўненьня

Ліліян Савін

Ліліян Савін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG