Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка занепакоены падзеньнем беларускага экспарту


Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду па пытаньнях разьвіцьця прамысловага комплексу і рэалізацыі беларускай прадукцыі.

«Мы сёньня павінны знайсьці ісьціну. Факт ёсьць факт — рост складзкіх запасаў у наяўнасьці. Гонім аб’ёмы, павялічваючы тым самым склады. Гэта факт», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка запатрабаваў далажыць яму, што адбываецца на фінансавым рынку ў сувязі зь неспрыяльнай атмасфэрай у эканоміцы:

«І як вынік, крый вас бог ад сацыяльнай напружанасьці ў працоўных калектывах».

Лукашэнка зазначыў, што падзеньне беларускага экспарту нельга апраўдаць тым, што Расея, асноўны эканамічны партнэр Беларусі, уступіла ў СГА:

«Мы пра гэта ведалі даўно, гэта ўсё старое як сьвет. А спасылацца на тое, што мы ня можам канкураваць у Расеі з таварамі ўсяго сьвету, гэта проста сьмешна».

Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што ў Беларусі цяпер два асноўныя партнэры ў гандлі — Расея і Эўразьвяз:

«У напрамку ЭЗ мы паступова павялічваем гэтыя аб’ёмы. Прапорцыя цяпер блізкая да значэньня 50/50 — краіны СНД, Эўразьвяз і далёкае замежжа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG