Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сеціве зьявіўся рэсурс для журналістаў-фрылансэраў


Беларуская асацыяцыя журналістаў прэзэнтавала «месца для сустрэчы вольных журналістаў і рэдактараў».

Праект freelance.baj.by быў задуманы сябрамі БАЖ паўгода таму і прапануе вырашэньне праблем рэдакцыяў, якім не хапае працоўных рук, і свабодных журналістаў, якім не хапае замоўцаў, гатовых публікаваць іх матэрыялы.

Сайт стаў пляцоўкай для працоўных кантактаў журналістаў, зазначае прэсавая служба БАЖ:

«Рэдакцыя зможа знайсьці тут спэцыяліста з адпаведнымі магчымасьцямі і ў адпаведным месцы. Вольныя журналісты змогуць прапанаваць СМІ свае работы або ідэі да ажыцьцяўленьня. Гэта сэрвіс для СМІ, якія хочуць разнастаіць сваё інфармацыйнае напаўненьне ды пашырыць аўдыторыю. Гэта сэрвіс для журналістаў, якія хочуць знайсьці дадатковыя замовы, стаць аўтарамі новых мэдыяў ды паглыбіць прафэсійныя сувязі з рэдакцыямі».

Сэрвіс працуе па прынцыпе сацыяльнай сеткі з акцэнтам на аб’явах аб прапановах матэрыялаў або вакансіях. Ён бясплатны, уяўляе сабой закрытую сыстэму з пэрсанальнай ідэнтыфікацыяй. Сэрвіс абараняе аўтарскія правы і клапоціцца пра недапушчэньне крадзяжу ідэй.

Рэсурс Freelance.baj.by зьяўляецца дачынным праектам кампаніі ў падтрымку правоў журналістаў-фрылансэраў «За Фрыланс». Кампанія «За Фрыланс» ажыцьцяўляецца БАЖ з 2011 года. У сёньняшняй Беларусі паняцьце «журналіста-фрылансэра» юрыдычна не замацавана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG