Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: самалёт пасадзілі з-за ананімнага званка


Зьнішчальнік F-16
Зьнішчальнік F-16

Самалёт кампаніі Southwest Airlines, які ляцеў у Тэхас з Лос-Анджэлесу, выпушана пасадзілі ў Фэніксе, пасьля ананімнага званка пра бомбу.

Рэйс 2675 прызямліўся ў суправаджэньні зьнішчальнікаў F-16 ВПС ЗША.

Паліцыя апытала пасажыраў і экіпаж, а таксама абшукала самалёт з дапамогай сабак.

Пазьней прадстаўнік паліцыі Фэніксу Стыў Мартас напісаў у Twitter, што яны не знайшлі «нічога, годнага турботы».

Зьнішчальнікі F-16 падняліся ў паветра з вайсковай базы ў Тусоне, каб сачыць за сытуацыяй, пакуль самалёт не зробіць пасадку.

Адзін з удзельнікаў апэрацыі распавёў агенцтву Reuters, што сытуацыя была досыць сур’ёзнай, каб самалёт прымусілі зьвярнуць з маршруту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG