Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік банка заснуў на працы і перавёў 22 млн эўра


Суд у Нямеччыне прызнаў незаконным звальненьне супрацоўніцы банку, якая прапусьціла памылку свайго падначаленага. Той заснуў на працоўным месцы, і замест 64 эўра ён перавёў з аднаго рахунку на другі болей за 22 млн.

Супрацоўнік банку задрамаў, і не прыбраў рукі з клявіятуры. У выніку ён перавёў 22 222 222,22 эўра.

Мэнэджэр ўхваліла апэрацыю. Памылку пазьней выправіў іншы супрацоўнік.

У дзень, калі адбылося гэтая здарэньне, мэнэджэр банку праверыла 812 дакумэнтаў. Кожнаму зь ім яна прысьвяціла не болей за сэкунду, прызналася звольненая жанчына ў судзе.

На думку судзьдзі, кіраўніцтва банку магло абмежавацца вымовай для сваёй супрацоўніцы, якая працавала ў гэтай установе з 1986 году. Пра лёс клерка, які заснуў на сваім працоўным месцы, ВВС нічона не паведамляе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG