Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вконтакте» заблякаваў суполку «Справаводзтва па-беларуску»


Каардынатар суполкі Ігар Случак

Каардынатар суполкі Ігар Случак

Як паведамляе адміністрацыя «Вконтакте», «суполка заблякаваная ў сувязі з магчымым парушэньнем правілаў сайту».

Суполка існуе з 2009 году і налічвае каля 5 тысяч чалавек.

Каардынатар суполкі Ігар Случак апавёў карэспандэнту Свабоды, што суполка заблякаваная прыкладна з 13 гадзін 10 чэрвеня:

«Прычыны блякаваньня растлумачаны не былі, адзінае тлумачэньне было толькі на старонцы самой заблякаванай суполкі, калі спрабуеш у яе зараз зайсьці: „Адміністратары часова заблякавалі ды правяраюць суполку, бо пэўныя карыстальнікі лічаць, што яна не адпавядае правілам сайту“. Я напісаў адміністратарам сайту з мэтай атрымаць тлумачэньні на гэты конт, але пакуль адказу ад іх не атрымаў.

Мяркую, што гэта зьвязана з тым, што суполка даволі актыўна займалася пытаньнем разьвіцьця беларускай мовы, была пляцоўкай, дзе людзі абменьваліся ідэямі аб тым, як разьвіваць ініцыятыву „Справаводзтва па-беларуску!“. Акрамя гэтага, у суполцы быў вялікі электронны архіў адказаў чыноўнікаў па пытаньні беларускай мовы. Магчыма, гэта не спадабалася як апанэнтам таго, каб беларуская мова атрымала больш значны статус у Беларусі, так і той частцы людзей, што таксама займаюцца яе разьвіцьцём, але лічаць, што гэта трэба рабіць больш кансэрватыўна і павольна. Думаю, па гэтай прычыне ў адміністрацыю „Вконтакте“ маглі паступаць скаргі. Спадзяюся ўсё ж, што суполка хутка адновіць сваю працу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG