Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое рашэньне вынес суд у Кувэйце.

Тут на 11 гадоў турмы прысудзілі жанчыну, якую прызналі вінаватай у абразе эміра і закліках да зьмены ўлады ў краіне.

37-гадовая асуджаная Худа аль-Аджмі, якая працуе настаўніцай, пакідала адпаведныя камэнтары ў сацыяльнай сетцы «Твітэр». Яна можа абскардзіць вынесены ёй прысуд.

За апошнія месяцы ў Кувэйце за рэзкія выказваньні на адрас кіраўніка дзяржавы Сабаха ас-Сабаха былі пакараныя яшчэ некалькі карыстальнікаў «Твітэра».
XS
SM
MD
LG