Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 чэрвеня: дзень памяці Віталя Сіліцкага


Віталь Сіліцкі
Віталь Сіліцкі

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

У Менску – прэсавая канфэрэнцыя лідэраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў справе наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова. Управа БНФ, пачатак а 12-й.

У нацыянальным прэс-цэнтры – прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Усясьветнаму дню донара крыві.

У Страсбуры – пленарная сэсія Эўрапейскага парлямэнту.

У Кітаі – запуск касьмічнага карабля з трыма астранаўтамі. Мяркуецца, што яны правядуць на арбіце 15 дзён.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1864 – нарадзіўся Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.

1899 – нарадзіўся Ясунары Кавабата , японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.

1910 – нарадзіўся Жак Іў Кусто, францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга.

1931 – нарадзіўся Уладзімер Мацюхін, беларускі фізыёляг і біяфізык.

1970 – памёр Аляксандар Керанскі, кіраўнік Часовага ўраду Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.

1979 – памёр Джон Уэйн, амэрыканскі актор, якога звалі каралём вэстэрна.

1993 – Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам і Армэніяй.

2011 – памёр Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), доктар паліталёгіі Ратгерскага ўнівэрсытэту (Нью-Джэрзі, ЗША), аўтар канцэпцыі «прэвэнтыўнага аўтарытарызму» і «аўтарытарнага інтэрнацыяналу», грамадзкі дзяяч і блогер.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Эканамічная будучыня Беларусі наўпрост залежыць ад таго, наколькі наладжаныя кантакты з навакольным сьветам і ў першую чаргу (зважаючы на эканамічны стан Расеі) з Захадам. Апазыцыя можа данесьці да людзей, што ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, зважаючы на неабходнасьць новых крэдытаў, краіна мусіць нармалізаваць палітычныя адносіны з Захадам і выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі. Іншымі словамі, ад лёсу палітычнай лібэралізацыі ў краіне сёньня залежаць дабрабыт, заробкі і пэнсіі грамадзянаў. А значыць, патрабаваць гэтай лібэралізацыі трэба больш упарта і настойліва.

Віталь Сіліцкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG