Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакамітыя выкрывальнікі сакрэтаў


Марк Фэлт, намесьнік дырэктара ФБР, быў інфарматарам «Глыбокая глотка» для газэты The Washington Post у справе «Ўотэргейту».

Марк Фэлт, намесьнік дырэктара ФБР, быў інфарматарам «Глыбокая глотка» для газэты The Washington Post у справе «Ўотэргейту».

Эдвард Сноўдэн — апошні ў сьпісе людзей, якія рабілі публічнымі сакрэтную інфармацыю, якая выклікала вялікія ўзрушэньні і наступствы для грамадзтва.

Сярод іх:

Даніэль Элсбэрг — вайсковы аналітык, у 1971 годзе перадаў у рэдакцыю The New York Times і іншыя газэты «Паперы Пэнтагону», сакрэтны аналіз міністэрства абароны датычна вайны ў Віетнаме.

Марк Фэлт — намесьнік дырэктара ФБР, быў «Глыбокай глоткай» — пад такой мянушкай у 1970-я гады ён перадаваў газэце The Washington Post інфармацыю ў справе «Ўотэргейту» — скандалу з падслухоўваньнем палітычных апанэнтаў. Прэзыдэнт Ніксан быў вымушаны сысьці ў адстаўку.

Мардэхай Вануну — ізраільскі навуковец-атамнік, які ў 1986 распавёў пра ізраільскую ядзерную праграму (правёў 18 год у турме).

Джэфры Віганд — на пачатку 1990-х гэты высокапастаўлены супрацоўнік тытунёвай кампаніі выкрыў злоўжываньні з боку вытворцаў цыгарэтаў.

Брэдлі Мэнінг — шараговец амэрыканскай арміі, які апублікаваў сакрэтныя вайсковыя і дыпляматычныя матэрыялы на Вікілікс. Цяпер адбываецца суд ў яго справе.
XS
SM
MD
LG