Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя факты аб нападзе на СССР у знойдзеным дзёньніку Розэнбэрга


Нюрнберскі працэс
Нюрнберскі працэс
У ЗША знойдзены асабісты 400-старонкавы дзёньнік аднаго з палітычных кіраўнікоў фашысцкай Нямеччыны Альфрэда Розэнбэрга, даверанай асобы Адольфа Гітлера, які адыграў цэнтральную ролю ў зьнішчэньні мільёнаў габрэяў і іншых падчас Другой Сусьветнай вайны.

Паводле папярэдніх ацэнак ўраду ЗША, дзёньнік можа прапанаваць новы погляд на сустрэчы Розэнбэрга з Гітлерам і іншымі высокапастаўленымі нацысцкімі лідэрамі, у тым ліку і Генрыхам Гімлерам і Германам Герынгам. Ён таксама ўключае інфармацыю аб нямецкай акупацыі Савецкага Саюзу, у тым ліку плянах масавых забойствах габрэяў і іншых усходніх эўрапейцаў.

Паводле папярэдніх ацэнак экспэртаў, запісы, якія ахопліваюць пэрыяд з 1936 па 1944 гады, ўтрымліваюць не вядомыя раней факты пра палітыку Трэцяга рэйху, плянах нападу на Савецкі Саюз, рознагалосьсі ўнутры гітлераўскага рэжыму і ўяўляюць вялікую цікавасьць для спэцыялістаў і шырокай грамадзкасьці.

«Дзёньнік паслужыць для гісторыкаў важнай крыніцай інфармацыі, якая будзе дапаўняць і збольшага супярэчыць ужо вядомым дакумэнтам», — гаворыцца ў навуковым заключэньні супрацоўнікаў вашынгтонскага Музэя гісторыі Галакосту, зьмест якога распаўсюдзіла інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Запісы Розэнбэрга будуць перададзеныя ў музэй. Чакаецца, што бліжэйшымі днямі прадстаўнікі некалькіх фэдэральных ведамстваў ЗША афіцыйна абвесьцяць пра гэта на прэс-канфэрэнцыі і раскажуць, як ім атрымалася выявіць дзёньнік.

Пакуль жа вядома, што вялікая частка нататак, якія найбліжэйшы паплечнік Адольфа Гітлера рабіў у сваім нататніку і на асобных лістах паперы, зьнікла адразу пасьля завяршэньня Нюрнбэрскага трыбуналу, дзе яны фігуравалі ў якасьці рэчыўных доказаў.

З самага пачатку ўзьніклі падазрэньні, што гэта адбылося не без удзелу амэрыканскага прадстаўніка на працэсе Робэрта Кэмпнэра, які мог вывезьці іх у ЗША.

Кэмпнэр памёр ва ўзросьце 93 гадоў, у 1993 годзе, і паміж яго сваякамі, асабістым сакратаром і Музэем гісторыі Галакосту паўстала судовая цяжба з-за яго шырокага архіва. Яна завяршылася толькі праз дзесяць гадоў, калі дзеці Кэмпнэра пагадзіліся аддаць архіў музэю, аднак дзёньніка Розэнбэрга ў ім не аказалася.

На гэты раз пад падазрэньнем апынуўся яго былы сакратар, які перабраўся да таго часу на новае месца жыхарства.

Да расьсьледаваньня справы падключылася нават ФБР, хоць ніякіх абвінавачваньняў нікому выстаўлена не было.

Як бы там ні было, зараз амэрыканскія гісторыкі атрымаюць магчымасьць уважліва вывучыць дзёньнік Розэнберга, які з 1933 года займаў пасаду начальніка зьнешнепалітычнага кіраваньня Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, а ў 1941-м быў прызначаны рэйхсміністрам ўсходніх акупаваных тэрыторый.

Ён таксама зьяўляўся адным з галоўных ідэолягаў нацызму і аўтарам тэорыі генацыду габрэяў, кіраваў спэцыяльнай службай, якая займалася захопам культурных каштоўнасьцяў на акупаваных тэрыторыях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG