Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шчучыне будуць судзіць за ўсталяваньне крыжа


82-гадовую Вэраніку Сэбасьцьяновіч абвінавацілі ў правядзеньні нелегальнага пікету на месцы гібелі камандзіра Арміі Краёвай.

Як паведамляе «Gazeta Wyborcza» шчучынская міліцыя паличыла ўсталяваньне крыжа на месцы сьмерці партызана АК як несанкцыянаваны пікет.

82-гадовай жанчыне пагражае пакараньне да 15 сутак арышту.

Пра адміністрацыйную справу Вэраніка Сэбасьцьяновіч даведалася зь ліста намесьніка начальніка Шчучынскай міліцыі Ўладзімера Гваздоўскага, які атрымала па пошце.

Паводле Гваздоўскага, «грамадзянка Сэбасьцьяновіч парушыла ўстаноўлены парадак, правёўшы 12 траўня пікет памяці жаўнера АК ў Рачкаўшчыне, не маючы дазволу з боку мясцовых уладаў».

Справа накіраваная ў Шчучынскі раённы суд. Пакуль невядома, калі пачнецца разгляд гэтай адміністрацыйнай справы.

12 траўня ў 64-ю гадавіну сьмерці падпаручніка Анатоля Радзівоніка, які разам са сваім аддзелам АК загінуў у баі з НКУС, актывісты непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі паставілі крыж.

Усё адбывалася на прыватнай тэрыторыі, таму дазвол уладаў ня быў патрэбны, перакананыя актывісты СПБ.

Вэраніка Сэбасьцяновіч сама дзейнічала ў польскім з падпольлі на Гарадзеншчыне да 1951 года, калі яе арыштавалі і пакаралі 25 гадамі лягераў. Адсядзела яна толькі чатыры гады, пасьля была амніставаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG