Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты амэрыканскі кінаактор Майкл Дуглас у інтэрвію брытанскай газэце The Guardian заявіў, што прычынай яго захворваньня ракам горла было не ўжываньне алькаголю ці паленьня, а толькі аральны сэкс, а больш дакладна — кунілінгус.

Ці сапраўды аральны сэкс можа прывесьці да ракавага захворваньня? І калі так, то для каго пагроза больш — для мужчын ці для жанчын?

Як тлумачыць Guardian, размова ідзе пра так званы вірус папіломы чалавека, дабраякаснай пухліны, якая можа ў пэўных умовах ператварыцца ў злаякасную, ў рак.

Ёсьць прынамсі 100 варыянтаў гэтага вірусу, ён можа месьціцца ў розных частках цела і па-рознаму праяўляецца, часам — у выглядзе барадавак, часам — без зьнешніх сымптомаў.

Некаторыя мадыфікацыі вірусу перадаюцца пра звычайным дотыку, некаторыя могуць перадавацца полавым шляхам. Гэты вірус настолькі распаўсюджаны, што яго маюць 90% людзей. Пераважная частка мадыфікацый практычна бясшкодныя, але наяўнасьць аднаго з 15 відаў істотна падвышаюць рызыку раку ротавай поласьці, вагіны і чэлеса.

Паводле статыстыкі ад чвэрці да траціны выпадкаў захворваньня ракам ротавай поласьці зьяўляецца менавіта вірус папіломы чалавека.

Паводле дасьледаваньня, зробленага ў ЗША, мужчыны, якія робяць кунілінгус, рызыкуюць атрымаць гэты вірус больш, чым жанчыны, якія робяць мінет.

Зараз у Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краінаў дзяўчатам-падлеткам робяць вакцынацыю, якая мусіць абараніць іх ад раку шэйкі маткі і, як мяркуецца, ад раку ротавай поласьці.

На думку журналістаў Guardian, Майкл Дуглас дарма адмаўляў ролю паленьня ў ягоным захворваньні. Нават калі сапраўды ён атрымаў вірус падчас аральнага сэксу, то арганізм тых, хто паліць, больш уразьлівы для гэтага вірусу.

Пра сытуацыю з вакцынацыяй супраць вірусу папіломы чалавека ў Беларусі, неўзабаве на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG