Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандэла знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане


Нэльсан Мандэла

Нэльсан Мандэла

Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла правёў трэцюю ноч у шпіталі гораду Прэторыя. Мандэла лекуецца ад інфэкцыі лёгкіх.

Улады ПАР не падаюць ніякіх новых зьвестак пра стан здароўя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.

Гэта чацьвёртая шпіталізацыя 94-гадовага Мандэлы ад сьнежня 2012-га.

Прэсавы сакратар ураду ПАР заявіў у суботу, што Мандэла ў цяжкім але стабільным стане, што ён дыхае самастойна.

Мандэла пакутуе на хваробу лёгкіх — гэта наступствы сухотаў.

27 гадоў Мандэла правёў у турме за часамі рэжыму апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы.

Пасьля вызваленьня з турмы, Мандэла стаў першым цёмнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі ў 1994-1999 гадах.
XS
SM
MD
LG