Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29-гадовы Эдвард Сноўдэн прызнаўся, што гэта ён раведаміў СМІ інфармацыю пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.

На падставе дадзеных, атрыманых ад Сноўдэна, Washington Post і Guardian на мінулым тыдні апублікавалі расьсьледваньні, што амэрыканскія спэцслужбы маюць дадзеныя пра званкі абанэнтаў апэратару Verizon, а таксама маюць наўпроставы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Apple, Facebook, Google і Microsoft.

Праграма PRISM, паводле некаторых паведамленьняў, працуе ад 2007 году.

Сноўдэн сьцьвярджае, што раней працаваў на Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (NSA) і ЦРУ.

Журналісты Washington Post і Guardian рассакрэцілі ісмя Сноўдэна на яго ўласнае жаданьне.

Цяпер Сноўдэн знаходзіцца ў Ганконгу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG