Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапродкі чалавека важылі 30 грамаў, жылі на дрэве і карміліся казуркамі


У Кітаі знайшлі парэшткі найстарэйшага на дадзены момант прымата. Косткі невялікай жывёлінкі, якая, як мяркуюць навукоўцы, была падобная на даўгапята і памерам была ня больш за 7 сантымэтраў, маюць узрост 55 мільёнаў гадоў.

Косткі выявілі на дне возера ў правінцыі Хэбэй. Археолягі кажуць: знаходка адносіцца да таго пэрыяду эвалюцыі, калі адбыўся падзел прыматаў на малпаў і продкаў цяперашніх даўгапятаў.

Як піша Nature, памеры жывёлы можна параўнаць з памерамі сучаснага карлікавага лямура, яе вага не перавышае 30 грамаў. Чэрап і зубы падобныя да даўгапята, аднак некаторыя косьці мелі рысы, падобныя да тых, што мелі антрапойды, г. зн. чалавекападобныя малпы.


Навукоўцы высьветлілі, што жывёла жыла на дрэве, мела доўгі хвост і кармілася пераважна казуркамі.

Archicebus Achilles — так навукоўцы назвалі выкапень жывёліны — на 7 мільёнаў гадоў старэйшы за тых прыматаў, чые рэшткі часу лічыліся найстарэйшымі.

«Калі праматаць нашую эвалюцыю да пачатку, вось так мы, верагодна, выглядалі», — падсумоўвае палеантоляг з Унівэрсытэту Чыкага Чжэ-Сі Ло.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG