Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 чэрвеня: навальніца ў Менску і прэзэнтацыя кнігі «Краіна Беларусь»


Помнік Янку Купалу

Помнік Янку Купалу

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

У Менску навальніца. «Пад уплывам цёплай няўстойлівай паветранай масы, а ў паўночна-заходніх раёнах — атмасфэрнага фронту, у панядзелак 10 чэрвеня па Беларусі і Менскай вобласьці чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны — град і шквалістае ўзмацненьне ветру парывамі да 15–20 м/с. У Менску — навальніца», — паведамляе сайт Рэспубліканскага гідрамэтэацэнтру.

Менск — у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і кнігарні «Логвінаў» адбудзецца вялікая прэзэнтацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» на некалькіх мовах. Пачатак а 19-ай.

Краіна Беларусь па-ангельску

Краіна Беларусь па-ангельску



Кіеў — міжнародная канфэрэнцыя ў справе гандлю людзьмі, арганізаваная АБСЭ

Дзень Партугаліі. Дзяржаўнае партугальскае сьвята было заснавана ў 1580 годзе, у дзень сьмерці паэта Луіша Камойнша.



Гэты дзень у гісторыі

1562 — з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага «Катэхізіс».

1812 — у Полацку адкрытая езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі (дзейнічала да 1820 году).

1925 — пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу прысвоілі званьне народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.

Першы Усеславянскі мітынг у Маскве. Янка Купала (стаіць 2-гі зьлева), Аляксей Талстой, Ванда Васілеўская, Аляксандар Карняйчук і інш. у час падпісаньня звароту да народаў сьвету. 11 жніўня 1941 г. З фондаў БДАМЛМ

Першы Усеславянскі мітынг у Маскве. Янка Купала (стаіць 2-гі зьлева), Аляксей Талстой, Ванда Васілеўская, Аляксандар Карняйчук і інш. у час падпісаньня звароту да народаў сьвету. 11 жніўня 1941 г. З фондаў БДАМЛМ



1917 — у Менску выйшаў першы нумар рэдагаванай Язэпам Лёсікам газэты «Вольная Беларусь».

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 — Язэп Гапановіч (мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі р-н), нацыянальны дзяяч, прадпрымальнік.

1915 — Сол Бэлоў, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1976.



1936 — Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.

У гэты дзень памерлі:

1923 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1982 — Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнавец, грамадзкі дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Канадзе.

Цытаты на памяць:

"Добры раман варты больш, чым найлепшы навуковы досьлед". "Усё, што пісьменьніку трэба зрабіць, каб здабыць жанчыну, гэта сказаць, што ён — пісьменьнік. Гэта дзейнічае як афрадызіяк". "Каб дасягнуць адлеглай мэты, трэба ісьці малымі крокамі".
Сол Бэлоў
XS
SM
MD
LG