Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік штабу лібійскай арміі падаў у адстаўку


Начальнік штабу лібійскай арміі генэрал Юсэф Мангуш падаў у адстаўку ў сувязі з ўзброенымі сутыкненьнямі паміж мясцовымі жыхарамі і апалчэнцамі ў Бэнгазі.

Ўсеагульны нацыянальны кангрэс прыняў яго адстаўку на пасяджэньні ў нядзелю.

Напярэдадні ў Бэнгазі адбыліся жорсткія сутыкненьні паміж чальцамі апалчэньня «Шчыт Лівіі» і дэманстрантамі, якія патрабавалі яго роспуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG