Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Турэччыны: Гэта «марадзёры» і іх трэба «правучыць»


Прэм’ер-міністр Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган зноў асудзіў ў нядзелю дэманстрантаў, якія выступаюць супраць яго ўраду.

Ён назваў іх «марадзёрамі», а сваіх прыхільнікаў заклікаў «правучыць удзельнікаў пратэстаў» на мясцовых выбарах у наступным годзе.

Пры гэтым Эрдаган заклікаў сваіх прыхільнікаў не даводзіць супрацьстаяньне да гвалту.

Між тым у Стамбуле ў нядзелю ўжо дзясяты дзень запар на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч дэманстрантаў. Менш шматлікія акцыі пратэсту праходзілі ў Анкары, Ізміры і іншых гарадах.

У прыватнасьці, у Стамбуле дэманстранты палілі аўтамабільныя шыны і кідалі ў паліцыю фаервэркі, паліцыя адказвала раздражняльным газам.

У суботу ўрад Турцыі ужо заяўляў, што пратэсты «знаходзяцца пад кантролем».

Акцыі, якія пачаліся 31 мая як пратэст супраць пляну ліквідацыі невялікага парку каля плошчы Таксім ў Стамбуле, перарасьлі ў палітычныя выступы з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ера і ўраду і распаўсюдзіліся на іншыя гарады краіны. У сутыкненьнях дэманстрантаў і паліцыі параненыя некалькі тысяч чалавек, з пратэстамі таксама зьвязваюць сьмерць трох чалавек, у тым ліку паліцыянта..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG