Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У журналісцкім турніры па футболе перамагла каманда Эўрарадыё


Футбольная каманда Радыё Свабода
Футбольная каманда Радыё Свабода

Каманда Радыё Свабода заняла пятае месца.

Удзел у матчах бралі каманды ГА «БАЖ», БелаПАН, Радыё Свабода, Эўрарадыё, партала TUT. BY, тэлеканалу " БЕЛСАТ" і сяброў заўчасна памерлага Юрыя Шырокага, у памяць якога і праводзіцца штогадовы турнір, паведамляе БАЖ.

Паўдзельнічаць у спаборніцтве альбо падтрымаць сваю каманду на турніры прыйшлі многія вядомыя ў Беларусі журналісты. Сярод іх галоўны рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк, дырэктар інфармагенцтва БелаПАН Алесь Ліпай, журналісты Радыё Свабода Валер Каліноўскі і Алег Грузьдзіловіч і іншыя.

Два апошнія гады — 2011 і 2012 — пераможцам турніру імя Юрася Шырокага станавілася каманда ГА " БАЖ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG