Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі абедзьвюх Карэяў упершыню за доўгі час правялі перамовы


Мос яднаньня, які злучае Паўднёвую і Паўночную Карэю

Мос яднаньня, які злучае Паўднёвую і Паўночную Карэю

Прадстаўнікі КНДР і Паўднёвай Карэі правялі ў нядзелю першую сустрэчу за два гады. На кансультацыях у памежным пункце Пханмунджом гаворка ішла аб падрыхтоўцы перамоў на ўзроўні міністраў дзьвюх краін у бліжэйшую сераду.

Гэтыя перамовы, як мяркуецца, пройдуць у Сэуле. Склад удзельнікаў пакуль ня ўзгоднены.

Пхэньян і Сэул спрабуюць зьнізіць напружанасьць у адносінах, якая рэзка абвастрылася ў апошнія месяцы. Паўночная Карэя неаднаразова выступала з пагрозамі ў адрас Паўднёвай Карэі і ЗША, якія праводзілі сумесныя вучэньні ў рэгіёне. Абвастрыла сытуацыю і ўзмацненьне санкцыяў Рады Бясьпекі ААН супраць КНДР, якая ў лютым правяла трэцяе ядзернае выпрабаваньне.
XS
SM
MD
LG