Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: акцыі не сьціхаюць


Намётавы гарадок у Стамбуле

Намётавы гарадок у Стамбуле

У Стамбуле сёньня тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб далучыцца да пратэстоўцаў, якія ўжо некалькі дзён застаюцца ў намётах, усталяваных на плошчы Таксім.

Як чакаецца, дэманстрацыі пройдуць у сталіцы Турэччыне Анкары і іншых гарадах краіны.

У пятніцу прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заклікаў неадкладна спыніць акцыі пратэсту. Ён заявіў, што гатовы да дыялёгу з тымі, хто "зьвернецца да яго з дэмакратычнымі патрабаваньнямі".

Акцыі пратэсту супраць рэканструкцыі плошчы Таксім, што пачаліся некалькі дзён таму ў Стамбуле, неўзабаве перарасьлі ў незадаволенасьць палітыкай турэцкага ўраду і распаўсюдзіліся на іншыя гарады краіны. Падчас беспарадкаў загінулі тры чалавекі - двое пратэстуючых і паліцыянт, сотні былі параненыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG