Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандэла шпіталізаваны ў цяжкім стане


Нэльсан Мандэла, 1990 год
Нэльсан Мандэла, 1990 год

Былы кіраўнік Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла сёньня раніцай быў шпіталізаваны ў сувязі з лёгачнай інфэкцыяй.

Паводле адміністрацыі прэзыдэнта ПАР Джэйкаба Зумы, Мандэла знаходзіцца ў шпіталі ў Прэторыі. Яго стан цяжкі, але стабільны.

94-гадовы Мандэла за апошнія месяцы некалькі разоў праходзіў лячэньне ў мэдычных установах.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і змагар за правы чалавека Нэльсан Мандэла адседзеў 27 гадоў у турме. У 1990 годзе ён выйшаў на волю, а ў 1994 годзе перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, зрабіўшыся першым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі. У апошнія гады Мандэла рэдка з'яўляўся на публіцы - у сувязі з пагаршэньнем стану здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG