Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чырвоны касцёл прыбывае рэліквінарый сьвятой Тэрэзы


У менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены прыбывае рэліквінарый з рэшткамі сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.

Цырымонія ўнясеньня рэліквіяў сьвятой распачнецца ў сыботу, а 18.30. Затым адбудзецца ўрачыстая малітва, пасьля якой усе прысутныя атрымаюць магчымасьць ушанаваньня.

Перэгрэнацыя рэліквій сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус — вандроўка рэліквінарыя з рэшткамі сьвятой па касьцёлах Беларусі — распачалася 1 чэрвеня.

Духоўная акцыя прымеркаваная да сьвяткаваньня 400-гадовага юбілею абраза Маці Божай Будслаўскай, якое адбудзецца сёлета 5-6 ліпеня.

Рэліквіі сьвятой будуць дастаўленыя ў Будслаў 5 ліпеня на час правядзеньня галоўных юбілейных урачыстасьцяў Будслаўскага фэсту.

Рэліквій сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус прыбылі ў Беларусь упершыню. Раней іх прымалі ў 75 краінах сьвету.

Сьвятая Тэрэза ад Дзіцятка Езус — Тэрэза Мартэн — нарадзілася 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя). У 15 гадоў стала манахіняй кармэліцкага кляштару ў Лізьё. Памерла ва ўзросце 24 гадоў ад сухотаў. За моцную веру і ўзор у насьледаваньні хрысьціянскага жыцьця і эвангелізацыі ў 1997 годзе падчас Сусьветнага дня моладзі ў Парыжы Ян Павел ІІ абвясьціў сьвятую Тэрэзу Доктарам Касцёла.
XS
SM
MD
LG