Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі распачаўся кінафэстываль з удзелам «Жыве Беларусь!»


Цырымонія адкрыцьця кінафэстывалю Festroia, 7 чэрвеня 2013 году
Цырымонія адкрыцьця кінафэстывалю Festroia, 7 чэрвеня 2013 году

7 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця Міжнароднага кінафэстывалю Фэштроя ў Партугаліі. Акцэнт сёлетняга фэстывалю — бэльгійскае кіно і фільмы пра каханьне.

7 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця Міжнароднага кінафэстывалю Фэштроя ў Партугаліі. Як адзначыла ў сваім выступе дырэктарка Фэрнанда Сілва, акцэнт сёлетняга фэстывалю — бэльгійскае кіно і фільмы пра каханьне.

Міжнародны фэстываль у Сэтубале — штогадовы кінафэстываль, які адбываецца ў горадзе Сэтубал, Партугалія, ад 1985 году. У конкурснай праграме бяруць удзел фільмы з краінаў, якія прадукуюць менш за 30 паўнамэтражных стужак на год.

Міжнародны кінафэстываль Festroia мае акрэдытацыю Міжнароднай фэдэрацыі асацыяцыяў кінапрадусараў (FIAPF).

На ўваходзе ў галоўную залю фэстывалю — «Форум Луізы Тодзі» — сьцягі краінаў-удзельніцаў
На ўваходзе ў галоўную залю фэстывалю — «Форум Луізы Тодзі» — сьцягі краінаў-удзельніцаў
Сярод 14 карцінаў, якія пазмагаюцца за галоўны прыз — «Залаты дэльфін» — польска-беларускі фільм «Жыве Беларусь!».

Акрамя «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча, за галоўны прыз пазмагаюцца «90 хвілінаў» (90 minutter) нарвэскай рэжысэркі Эвы Сорхаўг, рэлігійная драма пра рэжым Піначэта «The Passion of Michelangelo» чылійскага рэжысэра Эстэбана Ларэна, «Колы» Срджана Галубавіча пра падзеі 1993 году падчас вайны на Балканах ды іншыя.

Кінастужка «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях 2009-2010 гадоў. Гэта першы мастацкі фільм па-беларуску пра сучасную Беларусь. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.

Фільмы-канкурэнты "Жыве Беларусь!" у конкурснай частцы
Фільмы-канкурэнты "Жыве Беларусь!" у конкурснай частцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG