Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: У Санта-Моніцы невядомы застрэліў 6 чалавек


Чалавек, які распачаў стрэляніну каля будынку каледжу ў Санта-Моніцы, пасьпеў забіць 6 чалавек, перш, чым сам быў застрэлены.

Паводле паведамленьняў паліцыі, непадалёку ад каледжа таксама былі знойдзеныя два целы ў доме, які згарэў.

Аднак пра сувязь паміж стрэлянінай і сьмерцю людзей у доме паліцыя не паведамля.

Каледж у Санта-Моніцы знаходзіцца прыкладна ў пяці кілямэтрах ад месца, дзе напярэдадні ў пятніцу прайшла дабрачынная акцыя з удзелам прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
XS
SM
MD
LG