Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: школьнікаў будуць правяраць на наркотыкі


Наркаманка, ілюстратыўнае фота

Наркаманка, ілюстратыўнае фота

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон пра тэставаньне школьнікаў і студэнтаў на ўжываньне наркотыкаў і псыхатропных рэчываў.

Абсьледаваньне навучэнцаў будзе праводзіцца без прызначэньня лекара.

Згоду на тэст павінны даваць бацькі, калі школьніку ня споўнілася 15 гадоў.

Дзярждума канчаткова ўзгадніла законапраект 15 траўня.

У лютым аналягічны закон быў прыняты Маскоўскай гарадзкой думай, перадае BBC.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG