Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 чэрвеня: «Жыве Беларусь!» у Партугаліі і дзень народзінаў Івана Луцкевіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі ў Беларусі і ў сьвеце:

Паказ фільму «Жыве Беларусь!» на міжнародным кінафэстывалі ў Партугаліі — Festroia. Фільм змагаецца за галоўны прыз — «Залатога дэльфіна»

У Катары пачынаецца Ісламскі ўсясьветны форум.

Гэты дзень у гісторыі:

1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы павешаны Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня.
1929 — у Горадні пачаўся гэтак званы працэс 75-ці — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 году).

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — Іван Луцкевіч (г. Шаўлі, цяпер Шаўляй, Літва), грамадзка-палітычны дзяяч, археоляг, этнограф, публіцыст, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі..




1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песьняў.



У гэты дзень памерлі:

1870 — Чарлз Дыкенз, ангельскі пісьменьнік.

Чарлз Дыкенз
Чарлз Дыкенз


1970 — Уладзімер Тамашчык (у манастве Васіль), праваслаўны сьвятар, архіепіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Цытата на памяць:

Чалавек ня можа па-сапраўднаму ўдасканаліцца, калі не дапамагае ўдасканаліцца іншым.
Чарлз Дыкенз
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG