Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заплаціць за таджыцкі магільнік


Таджыкістан атрымае міжнародную фінансавую дапамогу для пахаваньня ўранавых адыходаў. Сярод іншага — ад Беларусі.

На гэтым тыдні таджыкскі парлямэнт прыняў закон «Аб абыходжаньні з радыеактыўнымі адыходамі», паведамляе інтэрнэт-рэсурс mail.ru.

Дзеля падтрымкі гэтай таджыцкай ініцыятывы перазахаваць радыеактыўныя адыходы з савецкіх часоў грошы выдзяляць Эўрапейская эканамічная камісія ААН (2,5 мільёна эўра) ды Рада па мірным выкарыстаньні атамнай энергіі пры ЭўрАзЭС (каля 500 мільёнаў расейскіх рублёў).

Ад ЭўрАзЭС 75% сумы выдасьць Расія, 15% — Беларусь, па 5 працэнтаў — Таджыкістан і Кіргізстан.

Паводле зьвестак ААН, на тэрыторыі Таджыкістану знаходзяцца звыш 55 мільёнаў тон радыеактыўных адкідаў. Яны засталіся ў Сагдыйскай вобласьці пасьля выкарыстаньня ўранавых руднікоў ў гады Савецкага Саюзу.
XS
SM
MD
LG