Лінкі ўнівэрсальнага доступу

92-гадовы прынц Філіп шпіталізаваны


Прынц Філіп
Прынц Філіп

Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп тэрмінова шпіталізаваны вечарам у чацьвер.

На сёньня заплянаваная апэрацыя на брушыне. Яна пройдзе пад агульнай анэстэзіяй. Мяркуецца, што прынц правядзе ў шпіталі ня менш за два тыдні.

Улічваючы ўзрост прынца Філіпа — 10 чэрвеня яму споўніцца 92 гады — каралеўская сям’я і лекары вельмі занепакоеныя яго здароўем. Напярэдадні шпіталізацыі прынц прайшоў абсьледаваньне. Прадстаўнік Букінгемскага палацу паведаміў, што прынц адчуў сябе дрэнна ў панядзелак і часова страціў магчымасьць размаўляць.

У аўторак Філіп прысутнічаў на службе ў Вэстмінстэрскім абацтве з нагоды 60-годзьдзя з дня каранацыі Лізаветы II, а ў чацьвер адразу пасьля прыёму ў садзе Букінгемскага палацу быў дастаўлены ў шпіталь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG