Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У судзе пераглядаюць справу Віталя Каўша


Віталь Коўш

Віталь Коўш

Справа актывіста Віталя Каўша была накіравана на новы разгляд у суд Берасьцейскага раёна пасьля таго, як калегія па крымінальных справах Берасьцейскага абласнога суда адмяніла рашэньне суду першай інстанцыі. Раней грамадзкаму актывісту далі 4 гады пазбаўленьня волі нібыта за спрыяньне незаконнай міграцыі.

29-гадовага Віталя Каўша зьвінавацілі ў арганізацыі незаконнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы з дапамогай каната для групы з васьмі грамадзян Індыі.

Пасьля дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі індусы зьмясьцілі ў інтэрнэце відэаролік, у якім распавялі, што іх прымусілі даваць хлусьлівыя зьвесткі адносна асоб, зь якімі яны не былі знаёмыя, паведамляе прваабарончы цэнтар “Вясна”.

Паводле жонкі Віталя Жанны Коўш, сам ён па-ранейшаму не лічыць сябе вінаватым і спадзяецца на справядлівы суд.

За кратамі актывіста трымаюць зь верасьня мінулага года і, як лічыць праваабаронца Раман Кісьляк, судовы перасьлед Віталя Каўша можа быць своеасаблівай помстай за яго актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Раней Коўш быў незалежным назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года, браў удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG