Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Тысячы прыхільнікаў віталі турэцкага прэм'ера ў аэрапорце Стамбула.

"Я заклікаю неадкладна спыніць дэманстрацыі, яны перасталі адпавядаць дэмакратычным нормам і ператварыліся ў вандалізм», - заявіў прэм'ер-міністар, зьвяртаючыся да прысутных.

Тым часам на плошчы Таксім ў Стамбуле зноў сабраліся дэманстранты.

Гэта ўжо сёмая ноч пратэстаў у Турэччыне. "Тайіп, у адстаўку!" - скандуюць людзі на плошчы, перадае ВВС.

Шматтысячныя пратэсты пачаліся ў Турэччыне тыдзень таму ў сувязі з плянамі ўладаў пабудаваць у парку Гэзі, разьмешчаным у цэнтральнай частцы Стамбула, гандлёва-забаўляльны комплекс.

6 чэрвеня турэцкі прэм'ер заявіў, што ўрад ня мае намеру адмаўляцца ад плянаў забудовы стамбульскага парку Гэзі.
XS
SM
MD
LG