Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: ФБР даступныя сэрвэры IT-кампаній


Спэцслужбы ЗША маюць прамы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, сярод якіх Microsoft, Yahoo, Google і Facebook, паведамляе амэрыканская газэта Washington Post.

Паводле выданьня, у рамках сакрэтнай урадавай праграмы PRISM Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША забясьпечылі сабе прамы доступ да прыватнай інфармацыі, якая захоўваецца на сэрвэрах інтэрнэт-гігантаў, каб сачыць за асобнымі грамадзянамі.

Facebook, Apple, Microsoft, Google і Yahoo ўжо заявілі, што не падаюць спэцслужбам прамога доступу да сваіх сэрвэраў.

Раней брытанская газэта Guardian паведаміла аб тым, што амэрыканскія спэцслужбы зьбіраюць інфармацыю пра тэлефанаваньні кліентаў аднаго з найбуйнейшых у ЗША апэратараў сувязі - Verizon. Пазьней амэрыканскія ўлады пацьвердзілі гэтую інфармацыю
XS
SM
MD
LG