Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган не зьбіраецца саступаць


Прэм'ер Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Прэм'ер Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Улады Турцыі ня маюць намеру адмаўляцца рэканструкцыі парку ў цэнтры Стамбулу. Менавіта гэтыя пляны стала прычынай першых маніфэстацыяў, якія потым перарасьлі ў масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне.

Аднак кіраўнік ўраду Рэджэп Эрдаган не зьбіраецца саступаць.

Наконт таго, што пляны рэканструкцыі парку ня будуць перагледжаныя, ён заявіў сёньня, знаходзячыся з візытам у Тунісе. Раней Эрдаган назваў пратэстныя выступы, якія перакінуліся са Стамбулу на іншыя гарады, антыдэмакратычнымі. Прэм’ер сьцьвярджае, што акцыі арганізавалі «экстрэмісты».

Геаграфія пратэстаў у Турэччыне пачала пашырацца пасьля таго, як паліцыя ўжыла празьмерную сілу супраць дэманстрантаў у Стамбуле тыдзень таму. Дэманстранты сталі выходзіць на вуліцы ўжо з патрабаваньнем адстаўкі Эрдагана, абвінавачваючы ўрад у імкненьні навязаць ісламскія каштоўнасьці сьвецкай дзяржаве. У сутыкненьнях загінулі чатыры чалавекі, тысячы людзей былі параненыя, сотні — арыштаваныя.

Віцэ-прэм’ер Бюлент Арынч папрасіў прабачэньня ў сваякоў загіблых і ў пацярпелых, падкрэсьліўшы, што ўдзельнікі першай мірнай акцыі ў Стамбуле, разагнанай паліцыяй, не парушалі закону.
XS
SM
MD
LG