Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аднак, для гэтага трэба спачатку ўнесьці папраўкі ў Канстытуцыю Мьянмы.

У Мьянме лідэр апазыцыйнай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» Аўн Сан Су Чжы заявіла аб намеры балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах, якія пройдуць у 2015 годзе.

Пра гэта яна паведаміла, выступаючы на пасяджэньні Сусьветнага эканамічнага форуму па Ўсходняй Азіі.

Апазыцыянэрка заклікала да ўнясеньня паправак у Канстытуцыю краіны, якая пакуль забараняе ёй абірацца кіраўніком дзяржавы.

У адпаведнасьці з канстытуцыяй Мьянмы, асобы, чые дзеці, муж альбо жонка зьяўляюцца замежнымі грамадзянамі, ня могуць вылучаць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах. Двое сыноў Аўн Сан Су Чжы і яе нябожчык-муж — падданыя Вялікабрытаніі.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы каля 15 гадоў правяла пад хатнім арыштам. У 2012 годзе «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» прыняла ўдзел у выбарах і атрымала 43 месцы ў парлямэнце.

Аўн Сан Су Чжы пісала лісты падтрымкі зьняволенаму кіраўніку праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесю Бяляцкаму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG