Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанка: Ня цяжка арганізаваць тое, што адбылося ў Віцебску, па ўсёй краіне


Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

Страйк прадпрымальнікаў, які прайшоў 6 траўня ў Віцебску, мае стыхійны характар, заявіў Свабодзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

Ён паведаміў, што 10 чэрвеня ў Менску актывісты прадпрымальніцкага руху зьбяруцца дзеля абмеркаваньня сытуацыі.

«Гэта стыхійная акцыя пратэсту, якая прадэманстравала ўладам наяўнасьць вялікай праблемы, пра якую казала „Пэрспэктыва“ пэўны час таму. Нам удалося напрыканцы сьнежня вырашыць пытаньне з рэглямэнтам на паўгода. Аднак за мінулы час нічога па вялікім рахунку не вырашылася. Гэта праблемы нікуды не падзелася. І мы тады казалі, што магчымыя акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якія могуць мець стыхійны і лякальны характар. Гэта першыя ластаўкі. Пытаньне вельмі сур’ёзнае. Гаворка ідзе пра тое, што калі зь 1 ліпеня выконваць усе патрабаваньні гэтага рашэньня камісіі Мытнага саюза, то фактычна прадпрымальнікі ня змогуць працаваць у гэтых умовах. Таму мы заклікаем уладу яшчэ раз зьвярнуць увагу на гэту праблему і пачаць шавяліцца. Сёньня мне ня будзе цяжка арганізаваць тое, што адбылося ў Віцебску, па ўсёй краіне. Але мы хочам паспрабаваць дамовіцца па добраму», — заявіў Анатоль Шумчанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG